/ 2 октября, 2020

Днем  сяброўскіх сустрэч “Сустрэчы для душы”  было  пазначана, адзначаемае 1 кастрычніка свята пажылых людзей. У чарговы раз бібліятэкары наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Былі ўлічаны літаратурныя захапленні  чытачоў цэнтра па папярэднім запытам.  Кожны з іх выбраў кнігу ці перыядычнае выданне з улікам уласных інтарэсаў. Усе прысутныя  атрымалі віншаванні з пажаданнем здароўя, даўгалецця. А сапраўдым сюрпрызам для іх стала ўручэнне салодкага падарунка.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий