На абанеменце ўвазе наведвальнікаў прадстаўлена кніжная экспазіцыя ”Сям’я – прытулак для душы”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і, які штогод адзначаецца 15 мая. Аднайменны дзень сямейных каштоўнасцей у бібліятэцы адлюстроўвае асаблівую ўвагу сусветнай супольнасці да праблем сям’і. Бібліятэкары прапануць чытачам здзейсніць літаратурнае падарожжа па кнізе “Кто живёт в Беларуси» і кнігам з серыі “Традыцыйны лад жыцця”, у якіх асветлены пытанні гісторыі сям’і і сямейных абрадаў у Беларусі. Самыя асноўныя вызначальныя складнікі ўзаемаадносін у сям’і разглядаюцца з самых розных пунктаў гледжання з выкарыстаннем літаратурных выданняў, якія экспануюцца на выставе. Увага акцэнтуецца на творах Л. Талстога, А. Чэхава, і. Буніна і сучасных літаратурных навінках.