/ 2 сентября, 2022

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята Беларусі, якое адзначаецца кожны год у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго теснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку Беларусі.

Менавіта ў кнігах, у “прыгожым пісьменстве”, у словах паэтаў і мысліцеляў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца – беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа – фігуры еўрапейскага маштабу.

Гэта і Францішак Скарына, фрэска з выявай якога ўпрыгожвае сцяну Падуанскага ўніверсітэта побач з партрэтамі іншых гігантаў Адраджэння; гэта і Кірыл Тураўскі, які пакінуў нам паэтычнае «Слово о премудрости». Знакаміты таксама Еўфрасіння Полацкая, падзвіжніца, якая аддала перавагу нябеснай мудрасці замест золата княжацкай славы, і Сімяон Полацкі, чыю творчасць навукоўцы лічаць не толькі адным з вытокаў беларускай літаратуры, але і пачаткам рускага вершаскладання і тэатра.

Традыцыйна свята адзначаецца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, свята праводзілася ў старажытным горадзе Полацку. Пасля сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўль, Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глубокае, Быхаў, Заслаўль, Щучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Капыль.

У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий