Штогод у трэці чацвер лістапада ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень адмовы ад курэння. З гэтай нагоды ў Навагрудскай раённай бібліятэцы праходіць Дзень здароўя “Беларусь супраць тытуню”. Запрашаем вас пазнаёміцца з кніжна-часопіснай выставай “Скажы курэнню – НЕ!”, бібліятэкары прапануюць агляд літаратуры “За жыццё без тытуню”. На інфармацыйна-прафілактычным століку прадстаўлены буклеты і ўлёткі пра шкоду курэння. Ці ведалі вы, што пасіўнае курэнне можа выклікаць тыя ж захворванні, што і “класічнае” курэнне? Асаблівы акцэнт бібліятэкары зрабілі ў тым ліку і на гэтай тэме.
На выставе-рэкамендацыі “З кнігай да здароўя”, прадстаўлена галіновая літаратура, якая будзе карысная ўсім неабыякавым да стану ўласнага здароўя.