З нагоды Дня абароны дзяцей Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка падрыхтавала гульнёва-забаўляльную праграму “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”, якая сабрала дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера “Сонейка”. З карысцю і цікавасцю дзеці бавілі час у бібліятэцы. З рассыпаных літар яны склалі выраз, які стаў дэвізам мерапрыемства “Дзяцінства – радасны час”. Успаміналі імёны герояў, якія адпраўлялі казачныя тэлеграмы. Глядзелі відэаролікі і разам з казачнымі персанажамі спявалі песні з мультфільмаў.