22 верасня ў бібліятэчным пункце ФАК “Лідар” Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзілася экалагічная арт-гадзіна “Зялёны транспарт”. Бібліятэкары расказвалі чытачам пра экалагічныя віды перамяшчэння: пешшу, на роварах, або на ролікавых каньках. Прапанавалі перыядычныя выданні і кнігі на экалагічную тэматыку.
Бібліятэкары падрыхтавалі цікавыя факты пра ровары і прапанавалі дзецям з дапамогай каляровых алоўкаў намаляваць адзін з самых экалагічных транспартных сродкаў.