/ 18 июля, 2022

16 ліпеня дзеці, якія наведалі Ацмінаўскую сельскую бібліятэку з цікавасцю прынялі ўдзел у экалагічнай гульні «Падарожжа ў лес з незабудкай». Дзеці чыталі і слухалі вершы пра лес С.Пагарэлаўскага, С.Нікуліна, успаміналі казкі і апавяданні пра жыхароў лесу, з азартам разгадвалі загадкі. Прысутным было цікава паслухаць парады як трэба паводзіць сябе ў лесе і як задобрыць гаспадара лесу Лесуна. Таксама з дапамогай інтэрнэту пазнаёміся з з творчасцю мастака рускага лесу І.І.Шышкіна, а напрыканцы самі малявалі лясных жыхароў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий