/ 17 июня, 2016

Бібліятэка правяла экалагічны флэш-моб “Планета без адходаў” у рамках Тыдня ўстойлівай энергетычнай мабільнасці. Флэш-моб прайшоў на тэрыторыі гарадскога сквера “Алея ліхтароў”. Удзельнікамі сталі бібліятэкары і студэнты УА «Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж». На эколага-літаратурнай пляцоўцы можна было даведацца карысную інфармацыю, азнаёміцца ​​з кнігамі і часопісамі па экалогіі і энергазберажэнню. Навагрудчане і госці горада атрымалі лістоўкі, блакноты, календары, ручкі з сімволікай праекта “Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Навагрудскім раёне – Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі”, а тыя лепшыя, хто добра адказваў на пытанні па экалогіі, атрымалі  энергазберагальныя лямпачкі.

DSC04865 DSC04788 DSC04802 IMG_3262 DSC04867 IMG_3268

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий