24 кастрычніка адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках сумеснага праекта з установай адукацыі “Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж” – эканамічнае кафэ. У зале быў створаны інтэр’ер кафэ. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды. “Меню” прапаноўвала выбраць эканамічнае блюда і зрабіць “заказ”. Кожнае пытанне ацэньвалася пэўнай колькасцю балаў. Студэнты паказалі не толькі добрыя веды, але і інтэлект, магчымасці лагічнага мыслення. Дэманстраваліся відэамаэрыялы , якія праілюстравалі эканамічныя пытанні, узнікаючыя ў сучасным жыцці. Праводзілася размінка і гульня з гледачамі. Кніжны бізнес-ланч пазнаёміў з новымі паступленнямі літаратуры на тэму эканомікі і паспяховага вядзення бізнесу.