Навагрудак заснежыла і Навагрудскія гараджанкі разам з турыстамі з Маладзечна ўжо паспелі прайсціся з экскурсіяй па горадзе і наведаць галоўныя гістарычныя славутасці. Гараджанкі знаёмяць гасцей горада з навагрудскім замчышчам, Курганам Бессмяротнасці, цэрквамі, касцёламі і іншымі цікавосткамі, прапануюць захапляльныя гісторыі пра жыццё горада і яго гараджан. У нашым экскурсійным маршруце абавязкова ёсць міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” і Рэтра-фотаатэлье, а таксама нечаканыя сустрэчы і інтэрактыўныя актыўнасці, якія дораць добры настрой.