27 мая ў рамках краязнаўча-асветніцкага праекта «Навагрудчына – старонкі гісторыі», прымеркаванага да V Шчорсаўскіх чытанняў, Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей на экскурсію “Гістарычнымі мясцінамі пасёлка”. Адразу экскурсанты пабылі на Любчанскім замку, дзе бібліятэкар нагадала пра гісторыю замка і былых уладальніках. Потым наведалі памятны знак, які быў адкрыты да 405-годдзя Любчанскай друкарні. Прагуляліся з дзецьмі па Любчанскім парку і пазнаёмілі іх з гэтым помнікам садова-паркавага мастацтва, які быў створаны ў XVIII стагоддзі. Дзеці даведаліся пра дрэвы якія растуць у парку – гэта шэры арэх, лістоўніцы еўрапейская і сібірская. Наступны прыпынак – Свята-Ільінская царква. Пазнаёмілі дзяцей з помнікамі, стэлай і абеліскамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Любчы. Мерапрыемства для экскурсантаў было цікавым, яны даведаліся і адкрылі для сябе шмат новага.