7 жніўня ў Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная экскурсія па бібліятэцы для выхаванцаў дзіцячага сада. Бібліятэкар расказала дзецям пра кнігі, паказала дзіцячы пакой і растлумачыла, як паводзіць сябе ў бібліятэцы. Напрыканцы сустрэчы дзеці з цікавасцю слухалі казку “Як заяц варону ратаваў”, якую прачытала бібліятэкар. Рабяты з задавальненнем слухалі, перажывалі за герояў і актыўна абмяркоўвалі сюжэт.