У дзень святкавання Міжнароднага дня пажылых людзей бібліятэка прапанавала для прагляду святочную экспазіцыю “Вытокі натхнення”. Цудоўныя паэтычныя зборнікі і альбомы сталі яе ўпрыгожваннем. А пэўная ўвага была засяроджана на малавядомых помніках Беларусі, адлюстраваных у гістарычных і літаратурных крыніцах. Асаблівай увагай карысталіся выданне У. Ліхадзедава “Навагрудак. Падарожжа ў часе” і факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля.