/ 8 октября, 2020

7 кастрычніка вучні сярэдняй школы № 1 зрабілі сапраўдны энцыклапедычны ваяж “Па старонках энцыклапедыі “Вялікае Княства Літоўскае”, прымеркаваны да 780-годдзя з часу заснавання ВКЛ. Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена магчымасць скарыстацца энцыклапедычным трохтомнікам падчас інтэрактыўнага задання-пошуку гістарычных тэрмінаў. Цікавай аказалася віктарына “Вялікія князі Літоўскія”. На тэматычнай кніжнай выставе былі прадстаўлены выданні аб палітычным, грамадскім і культурным жыцці сярэднявечнай дзяржавы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий