/ 24 августа, 2024

Першы дзень святкавання ганаровай даты – 980-годдзя Навагрудка пачалося “смачным” гастранамічным, і ўжо стаўшым традыцыйным, фестывалем “Хлеб, сыр, квас и хорошее настроение”.  Падчас свята Навагрудская раённая бібліятэка запрашала навагрудчан і гасцей горада ў імправізаванае БібліяКафэ “Смачная кніга”, дзе былі прадстаўлены самыя цікавыя і маляўнічыя кнігі і часопісы з рэцэптамі прыгатавання смачных сыроў, хлебабулачных вырабаў, квасу, розных напояў, і не толькі… Не засталіся без увагі і маленькія чытачы – для іх былі падрыхтаваны цікавыя гульні, забавы, конкурсы і прыемныя сюрпрызы.

 

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий