/ 9 июля, 2025

8 ліпеня 2025 года ў Навагрудку шырока адзначылі 81-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках святочных мерапрыемстваў на цэнтральнай плошчы разгарнулася фотавыстава “Навагрудчына: вехі гісторыі і сучаснасць”, арганізаваная Навагрудскай раённай бібліятэкай.

Выстава прадставіла жыхарам і гасцям горада ўнікальную магчымасць азнаёміцца з гістарычнымі момантамі і сучаснымі дасягненнямі Навагрудскага раёна. На фотаздымках былі адлюстраваны знакавыя падзеі, памятныя мясціны і паўсядзённае жыццё рэгіёна.

Наведвальнікі выставы змаглі ўбачыць, як Навагрудчына развівалася на працягу дзесяцігоддзяў, як захоўвае сваю гісторыю і культуру, і як упэўнена глядзіць у будучыню. Выстава стала данінай памяці героям, якія вызвалілі горад, і знакам павагі да працы тых, хто сёння ўносіць уклад у яго росквіт.

Для дзяцей былі прадстаўлены пазлы і гульні-віктарыны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий