/ 23 марта, 2020

21 cакавіка адзначалася 180-годдзе з дня нараджэння знакамітага паэта-дэмакрата, публіцыста, грамадскага дзеяча  Францішка Багушэвіча. Легендарныя словы Ф.Багушэвіча “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…” сталі  назвай  дня беларускай прозы і паэзіі, які прысвечаны  майстру слова. Увага была засяроджана на асэнсаванні творчасці пісьменніка, яго значных твораў, літаратурна-крытычных артыкулах аб жыцці і творчасці Францішка Багушэвіча, фотаматэрыялах, адлюстроўваючых  самыя розныя  перыяды жыццёвага шляху паэта.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий