/ 20 сентября, 2025

20  верасня ў бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі, ў рамках шостага школьнага дня, завіталі вучні 4“В” класа СШ №7. Гадзіна цікавых паведамленняў “10 лепшых прафесій, звязаных з жывёламі” пазнаёміла з самымі важнымі і незвычайнымі з іх. Разам з бібліятэкарам хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі пра жывёл, разгадвалі рэбусы, а таксама спрабавалі адказаць на пытанне “Якая прафесія самая важная?”.  Расказалі дзеці пра сваіх хатніх гадаванцаў і пра тое, як яны іх даглядаюць, а таксама пазнаёміліся з кнігамі пра розных прадстаўнікоў жывёльнга свету. Цікавае і пазнавальнае мерапрыемства завяршылася салодкімі прызамі для самых актыўных.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий