23 сакавіка у Харосіцкай сельскай бібліятэцы была праведзена гадзіна мужнасці “Твае равеснікі на вайне”. Падчас мерапрыемства з дзецьмі ішла размова пра юных герояў, якія побач з дарослымі ў хвіліны небяспекі сталі на абарону сваёй Радзімы. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творамі пра піянераў-герояў, зборнікамі і ілюстраванымі выданнямі пра Вялікую Айчынную вайну.