18 жніўня Пятрэвіцкую сельскую бібліятэку з экскурсіяй наведаў дзіцячы школьны лагер «Самацветы». Для дзяцей была падрыхтавана гадзіна патрыятызму. Да увагі была прадстаўлена дакументальная літаратура на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Усе прысутныя з цікавасцю разглядалі архіўныя фотаздымкі ваенных ліхалеццяў, праслухалі цікавыя звесткі аб тых жахлівых падзеях. Таксама былі падрыхтаваны відэаматэрыялы аб мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой»