9 снежня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна прававых ведаў «Твае правы падлетак». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 класа мясцовай школы. Бібліятэкар рассказала пра гісторыю з’яўлення права і шляхі яго фарміравання, потым размова перайшла на абавязкі. Кульмінацыяй мерапрыемства стала знаёмства з дзіцячым прававым сайтам на mir.pravo.by. А далей юныя чытачы ўдзельнічалі ў гульні «Збяры паняцці». У завяршэнні бібліятэкар нагадала казку А.С. Пушкіна «Казка пра рыбака і рыбку», усе разам паразважалі пра тое, як неўтаймаванае жаданне чаго-небудзь можа прывесці да памылак, таму, каб не застацца ў разбітага карыта, трэба вучыцца кантраляваць свае жаданні.