/ 12 октября, 2021

З мэтай фарміравання ў дзяцей пазітыўных поглядаў на жыццё, выхавання такіх якасцей асобы як спачуванне, міласэрнасць у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы сумесна са школьным бібліятэкарам правялі гадзіну роздуму “Самая вялікая памылка – суіцыд”. Мерапрыемства прайшло ў форме актыўнага абмеркавання пытанняў што такое суіцыд і што штурхае падлеткаў на гэты ўчынак. Удзельнікі сумесна шукалі адказы на пытанні: Для чаго чалавеку даецца жыццё?, Што самае дарагое ў тваім жыцці?, Чаму ты любіш сваё жыццё?.  Падчас размовы разам прыйшлі да высновы, што добраахвотна сыходзіць з жыцця, гэта безадказны ўчынак, што з любой сітуацыі заўсёды можна знайсці выхад. Былі прыведзены прыклады людзей, якіх не зламалі жыццёвыя цяжкасці і яны працягваюць жыць, кахаць і ўпэўнена ісці да пастаўленай перад сабой мэты. Кожны жадаючы мог пакінуць адбітак далоні на каляровым аркушы інтэрактыўнага плаката з дэвізам «Мы галасуем за жыццё!», тым самым аддаўшы свой голас за жыццё.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий