/ 17 октября, 2022

Калі 14 кастрычніка ў Харосіцкім сельскім доме культуры ладзіўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня Маці, бібліятэкар мясцовай бібліятэкі на імправізаванай сцэне арганізавала кніжную выставу “Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі…”, якая па тэме падзеі змяшчала кнігі і вершы. Жанчыны-маці ажыўлена цікавіліся дэманстрыруемай літаратурай, бо бібліятэкар лоўка прыцягвала іх ўвагу, яна не проста рабіла бібліяграфічны агляд, а мастацкі чытала вершы беларускіх паэтаў пра маці. І гэта было так кранальна!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий