/ 3 сентября, 2021

Да Дня беларускага пісьменства 3 верасня ў Любчанскай гарпасялковай бібліятэцы правялі гістарычны экскурс “Беларускія асветнікі-першадрукары”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з імёнамі беларускіх асветнікаў, якія жылі ў розныя часы, але аднолькава былі адданыя сваёй Бацькаўшчыне: Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі. Дзеці складалі з прапанаваных літар слова “Веды”, што азначала, што галоўнай зброяй асветнікаў былі веды. Правялі гульню “Складзі слова”, дзе удзельнікі павінны былі скласці словы з прапанаваных складоў. Каб лепш замацаваць веды, атрыманыя падчас мерапрыемства, бібліятэкар напрыканцы прапанавала дзецям крыжаванку, якую яны з лёгкасцю разгадалі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава і бібліяграфічны агляд “Ад мінулага – ў сёння, і ад сёння – ў заўтра вядзе нас друкаванае слова”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий