/ 26 февраля, 2021

25 лютага ў Брольніцкай сельскай бібліятэцы сабраліся мясцовыя жанчыны на вячоркі «Гісторыі, якія нам распавялі хусткі».  Спачатку бібліятэкар расказала некалькі цікавых фактаў з гісторыі такога галаўнога ўбору як хусцінка. Гэты прадмет гардэроба існаваў яшчэ ў далёкай старажытнасці. Жанчыны розных народаў і веравызнанняў пакрывалі галаву хусткай у даўнія часы і карыстаюцца цяпер. Для модніц усяго свету хустка, а пазней шаль, гэта аксэсуар, якім можна дапоўніць свой яркі вобраз.

За кубачкам духмянай гарбаты вясковыя жанчыны дзяліліся сваімі ўспамінамі, расказамі сваіх мам і бабуль. Жанчыны ў вёсцы таксама заўсёды хацелі быць прыгожымі, хоць мелі менш магчымасцяў і часу, чым гарадскія.  Хустка была тым прадметам, які дапамагаў маладзіцам. Хусткі былі розныя – квяцістыя з кутасамі, якія даставаліся з  шафы выключна па святочных повадах, былі хусткі на кожны дзень, зімою  цёплыя пуховыя, а летам  тонкія паркалёвыя. Кожная з іх мела сваю назву. Былі і кашміроўкі, і канаплянкі, і лёгкія газоўкі (магчыма ў іншых мясцовасцях назвы гучалі на свой лад). З далёкіх краёў у падарунак прывозілі хустку. Нявестка, уваходзячы ў дом мужа, дарыла свякроўцы прыгожую хустку, каб тая была ласкавейшая. Свякроў таксама адорвала яе хусткай. Хлопец прывозіў з арміі ў падарунак каханай лёгкую хустінку, на які ў яго хапіла грошай. Хустка была ў вясковай жанчыны ў паўсядзённым ужытку і ў святы, і ў будні.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий