19 чэрвеня Навагрудская раённая бібліятэка да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа правяла гісторыка-літаратурную хроніку «Нам не забыць чэрвеньскі гэты дзень». Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа. Бібліятэкар прадставіла прэзентацыю-аповед “Той самы першы дзень і першы крок да Перамогі” з відэа-праглядам хронік першых дзён вайны. Гучалі пранікнёныя вершы, прысвечаныя трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе Беларусі. Выстава-інсталяцыя “От первого боя – до вечного огня” пазнаёміла з тэматычнымі кніжнымі навінкамі. Патрыятычная мемарына “Вечныя сімвалы памяці Беларусі” дазволіла паглыбіць веды пра гераічныя месцы і помнікі, прысвечаныя ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі.