У цэнтры культуры г. Навагрудка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае закрыццю Года культуры і адкрыццю Года навукі «Творчае суквецце Навагрудчыны». На святочным мерапрыемстве раённая бiблiятэка арганiзавала iнтэрактыуную пляцоўку «БiблiяАйчына», дзе прадставiла выставу-заклiк «Чытайце навiнкi», галерэю сустрэч «ФотаФакт», якая адлюстравала самыя яркія мерапрыемствы з жыцця бібліятэкі за мінулы год, дрэва гicторыi краю з выдавецкімі працамі бібліятэкі. З выставамі і навінкамі знаёмілі цудоўныя Кнiгiні, якiя прадсталі ў новым iмiджавым фармаце.