/ 24 мая, 2016

24 мая на базе раённай бібліятэкі прайшоў семінар-нарада «Роля ідэалагічнага актыву ў эфектыўным фарміраванні інфармацыйнага асяроддзя рэгіёну». Работа семінара пачалася пад старшынствам кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама Шабановіч М.К., якая ў сваім выступленні з’акцэнтавала ўвагу на ролі ідэалагічнай работы. Грамадзянская інфармаванасць і інфармацыйная адукаванасць з’яўляюцца галоўнымі фактарамі фарміравання сукупнасці ідэй,  прынцыпаў і ўяўленняў, якія аб’ядноўваюць насельніцтва Беларусі ў палітычную супольнасць, якія вызначаюць мэты і задачы развіцця беларускага грамадства і абгрунтоўваюць шляхі іх рэалізацыі. Намеснік дырэктара бібліятэкі выступіла з пытаннем “Ключавая роля бібліятэкі ў фарміраванні культуры спажывання інфармацыі”. Сацыяльна-палітычныя перыядычныя выданні і кнігі  былі прадстаўлены на выставе.  Знайшлі сваю адлюстраванне і галоўныя інфармацыйныя рэсурсы раёна ў выступленні галоўнага спецыяліста сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Талочка Н.Б.

IMG_2800 IMG_2805 IMG_2812

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий