20 кастрычніка Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў прыняць удзел у гучных чытаннях “С папой классно!”, якія ладзіліся з нагоды святкавання Дня бацькі. Бібліятэкар расказала пра гісторыю новага свята, у якіх краінах яно яшчэ адзначаецца. Наведвальнікі мерапрыемства разам з героямі верша С. Маршака “Хороший день” здзейснілі прагулку ў заапарк, паслухалі парады ад бацькі з верша У. Маякоўскага “Что такое хорошо и что такое плохо”. Дзеці чыталі вершы і ўрыўкі з твораў, прысвечаных татам, адгадвалі загадкі пра бацьку. Дзяцей чакала цікавая кніжная выстава, ім было прапанавана пазнаёміцца з кнігамі, прысвечанымі татам, у якіх гаворыцца пра дабро, сяброўства і павагу. Шмат кніг знайшлі ў гэты дзень свайго чытача.