Да 250-годдзя Крылова, якое адзначалася ў гэтым годзе, 13 верасня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы правялі гучныя чытанні «Царства байкі». У наш час байкі Крылова здабылі новае жыццё. Яны па-ранейшаму змагаюцца з крывадушнасцю, пошласцю і фанабэрыяй — у гэтым сакрэт іх даўгалецця. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём байкапісца, распавяла пра тое, як хлопчык спасцігаў грамату. Дзеці з задавальненнем чыталі ўслых байкі: «Страказа і мурашка», «Слон і Моська», «Мартышка і акуляры» і іншыя. Кніжная выстава «Па старонак баек Крылова» прапанавала ўзяць упадабаную кнігу дадому.