15 жніўня ў Ладзеніцкую сельскую бібліятэку на гучныя чытанні «Открываем в сказку дверь» завіталі выхаванцы дзіцячага сада Ладзеніцкай базавай школы. Для дзяцей услых былі прачытаныя казкі “Терешечка”, «Теремок», «Волк и лиса» і інш. З будучымі чытачамі бібліятэкар паразмаўляла пра добрых і дрэнных казачных герояў, патлумачыла, чаму яны такімі з’яўляюцца. Дзеці расказалі, якія казкі дома чытаюць ім бацькі, з цікавасцю пагарталі маляўнічыя дзіцячыя кніжкі. У завяршэнне дзеці паабяцалі вярнуцца за кнігамі і стаць чытачамі бібліятэкі.