07.05.2020 ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні пад назвай «Паэзія і проза Вялікай Перамогі». Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 6 класа Уселюбскай д/с-СШ. Дзеці пазнаеміліся з кнігамі, прапанаванымі бібліятэкарам і выбралі для чытання ўслых больш упадабаныя творы. Прыклад выразнага чытання навучэнцам паказаў іх класны кіраўнік, прачытаўшы верш «Салаўі» М. Дудзіна. З прозы большай папулярнасцю карысталася апавяданне В. Быкава «Жураўліны крык». Цікаўнасць у дзяцей выклікала кніжная выстава «Героі і подзвігі Вялікай Айчыннай».