Гучныя чытанні твораў Якуба Коласа ў рамках акцыі “EVENT-чытанні” (чытанне з нагоды): творы пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года”, прайшлі 2 лістапада ў Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы. Вершы са зборніка вершаў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “Песні-жальбы”, у якім адлюстраваны вобраз роднага краю і рэаліі тагачаснага жыцця, вучням чытаў старшыня Пятрэвіцкага сельскага Савета Гірыновіч Сяргей Сяргеевіч.