/ 22 февраля, 2021

Для тых, хто цікавіцца роднай мовай, 21 лютага ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс знаўцаў роднай мовы “Гучы, родная мова”. У ходзе конкурса ўдзельнікі ўпэўненна паказалі свае веды і спрыт. Падлеткі з азартам спаборнічалі ў конкурсах: хто хутчэй прачытае беларускую скорагаворку, растлумачыць значэнне пэўнага слова, дапоўніць прыказкі, перакладзе на беларускую мову тэкст. Прадстаўленая выстава “Навінкі беларускай літаратуры”, пазнаёміла з беларускімі кнігамі, якія бібліятэка атрымала ў апошні час.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий