8 жніўня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі гульню-гутарку “Дзень пушыстай пяшчотнасці”, прымеркаваную да Сусветнага дня кошак. Удзел у мерапрыемстве прынялі наведвальнікі прышкольнага лагера сярэдняй школы № 7.
Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўнага адгадвалі самых вядомых герояў-катоў з кніг і мультфільмаў у заданні “Котагалерэя”, адказвалі на пытанні віктарыны, знаёміліся з кнігамі пра пухнатых сяброў.
Бібліятэкар расказала шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра розныя пароды катоў, пазнаёміла з цікавымі фактамі пра іх.
У канцы сустрэчы дзеці падзяліліся цікавымі гісторыямі пра сваіх хатніх выхаванцаў і нават падаравалі фота з імі.