У гульню-падарожжа пад назвай “Пра братоў нашых меншых” адправіліся чытачы Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі 13 студзеня. Дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў пра жывёл, паўдзельнічалі ў конкурсе загадак, бліц-віктарыне. У камандым конкурсе ўдзельнікі павінны былі правільна суаднесці карткі з прозвішчам пісьменніка і назвай твора. Наведвальнікі пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Эти забавные животные“. Творы В. Біянкі, Я. Чарушына, М.Прышвіна, К.Паўстоўскага і іншых пісьменнікаў радуюць ужо не адно пакаленне маленькіх чытачоў і вучаць любіць чароўны свет звяроў і птушак. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.