/ 2 августа, 2019

Каб кніжка беларуская заняла належнае месца ў жыцці дзяцей і каб абудзіць у іх жаданне звярнуцца да скарбонкі беларускай літаратуры, бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі падрыхтавалі літаратурную гульню-падарожжа “Слава кніжцы беларускай”, на якую запрасілі  2 жніўня дзяцей са школьнага лагера. Дзве каманды “Эрудыты” і “Музыкі”  удзельнічалі ў розных конкурсах, адгадвалі загадкі,  дэманстравалі свае паэтычныя здольнасці. Дзецям была прапанавана крыжаванка, дзе патрэбна было як мага хутчэй адказаць на пытанні. Удзельнікі каманд паказалі добрыя і трывалыя веды па беларускай літаратуры, даказалі што валодаюць беларускай мовай, і самае галоўнае, не забываюцца на тое, што мы – беларусы!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий