15 лістапада бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі ў сярэднюю школу №7, дзе правялі для вучняў 4“В” класа гульню-віктарыну “Энергазберажэнне – правільная практыка”.
Мерапрыемства пачалося з размінкі, па ўмовах якой, каманды на пялёстках рамонка запісвалі свае думкі аб тым, што такое энергазберажэнне і для чаго яно неабходна.
Затым хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні конкурса “ЭнергаПошук” і “ЭнергаЭрудыт”, збіралі прыказкі і прымаўкі пра беражлівасць, разгадвалі “электра-крыжаванкі”.
За кожны правільны адказ каманды атрымлівалі жэтон у выглядзе кропелькі. З іх у выніку атрымалася возера захаванай энергіі.
Напрыканцы вучні праслухалі правілы бяспекі пры карыстанні электрычнымі прыборамі ў паўсядзённасці.