Цікава і весела праходзіць лета разам з Ладзеніцкай сельскай бібліятэкай. Гульня-віктарына «Нашы любімыя казкі» паклікала рабят у займальнае падарожжа па казках. Дзеці дружна адгадвалі загадкі, вызначалі казачных герояў, па ўрыўках успаміналі назвы казак, складвалі пазлы. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Востраў кніжных скарбаў»