Падарожнічаць па казках марыць кожны з нас. Гэта займальна і незабыўна. У Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прайшла гульня-віктарына «Падарожжа па казках».
У госці прыйшлі дзеці з школьнага лагера. Рабят чакала мноства забаў: загадкі і красворды, пазлы і гульні, якія далі магчымасць прадэманстраваць казачную эрудыцыю, весела і з карысцю правесці свой вольны час.
Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай. Падарожжа ў казку скончылася, але казка заўсёды застаецца з чытачом, варта толькі ўзяць кніжку ў бібліятэцы, адкрыць яе і прачытаць.