/ 20 июня, 2024

Сёння,  20 чэрвеня,  ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы  было шумна і весела. І гэтаму ёсць разумнае тлумачэнне – сёння  да нас завіталі выхаванцы летняга школьнага аздараўленчага лагера, адразу два атрады : “Звонкі вулей”  і “Вясёлыя пчолкі”.   Назвы атрадаў адпавядаюць іх удзельнікам – усе былі актыўнымі, вясёлымі і звонка адказвалі на пытанні бібліятэкара.   А яшчэ для ўсіх  маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі  бібліятэкар загаддзя падрыхтавала розныя кніжныя закладкі. Кожны змог выбраць некалькі  спадабаўшыхся “кніжных сябровак” . Камусьці да душы былі плеценыя закладкі, камусьці закладкі-раскраскі ці арыгамі.   На працягу мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з дзіцячымі перыядычнымі выданнямі, большасць з якіх захацелі ўзяць для падрабязнага азнаямлення дамоў.   Дзеці на адыходзе паабяцалі не забываць бібліятэку, акуратна чытаць кнігі і журналы, карыстацца падоранымі закладкамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий