17 снежня ў госці да вучняў 3-га класа гімназіі №1 прыйшлі бібліятэкары з бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі з гульнёва-пазнавальнай праграмай “Дзе жыве Новы год?”. Бібліятэкары расказалі дзецям пра тое, як адзначаюць Новый год у розных краінах свету, пра Дзедаў Марозаў розных краін. Вучні весела адгадвалі казачныя загадкі, практыкавалі спрытнасць у гульні “Утрымай сняжынку” і акцёрскія таленты ў заданні “Пакажы казачнага героя”. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі ад бібліятэкараў салодкія прызы.