Харосіцкая сельская бібліятэка падрыхтавала для дзяцей са школьнага лагера “Нягневіцкія следапыты” гульнявую забаўляльную праграму “Пусть лето звонкое смеётся”. Спачатку бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы, расказала пра фонд бібліятэкі і пазнаёміла з актуальнымі выставамі. Дзеці адгадвалі летнія загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, рашалі заданні казачнай арыфметыкі. Напрыканцы мерапрыемства пабывалі на “Кніжным базары”, дзе бібліятэкар расказала пра новыя дзіцячыя кнігі, якія бібліятэка атрымала сёлета.