/ 4 октября, 2024

3 кастрычніка Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка правяла гутарку-дыялог “Алкоголь – жестокий яд”. Падлеткі прынялі актыўны ўдзел у гутарцы аб шкодных звычках, задавалі пытанні, якія іх цікавяць, абмяркоўвалі ўздзеянне энергетычных напояў на арганізм чалавека. Яны не засталіся абыякавымі да гэтай праблемы, актыўна выказвалі сваё меркаванне і зрабілі выснову, што сяброўства з алкаголем прыносіць толькі шлоду, пазбаўляе здароўя. Дзеці прынялі ўдзел у тэст-гульні “Будуем дом”. Адны падлеткі з асобных слоў “будавалі” шчаслівае жыццё, а другія выбіралі словы негатыўнага значэння і будавалі процілегласць шчаслівага жыцця.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий