/ 24 января, 2022

22 студзеня  бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі сумесна з загадчыкам Харосіцкага СДК правялі гутарку-дыялог з падлеткамі пад назвай “Канстытуцыя нашай будучыні”. У нашай краіне 27 лютага адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю  Рэспубліку Беларусь. Бібліятэкар расказала што такое рэферэндум, калі ён праводзіўся ў нашай краіне, якія пытанні выносілісь на грамадзянскае абмеркаванне.

         Падлеткі  сведкі таго, што сёння вырашаецца будучае нашай краіны. І хоць пакуль яны не маюць права голасу, але маюць права выказаць сваё меркаванне з нагоды змен і дапаўненняў у Канстытуцыю  Рэспублікі Беларусь. Адным з галоўных змяненняў яны лічаць замацаванне абавязку дзяржавы па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Таму што ў большасці беларусаў ваявалі дзяды і прадзеды і гэта мы не павінны забыць. Падчас дыялогу прыйшлі да высновы, што моладзь гэта будучае нашай краіны і яна павінна быць не абыякавай да падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне.

    Да мерапрыемства ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава літаратуры з публічнага цэнтра прававой інфармацыі “Сам сабе адвакат”. Не заўсёды чалавек можа скарыстацца паслугамі адваката, але ён можа прыйсці ў бібліятэку і бясплатна карыстацца юрыдычнымі кнігамі і базай дадзеных “Эталон”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий