/ 28 ноября, 2024

28 лістапада, напярэдадні Сусветнага дня прафілактыкі СНІД, Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў старэйшых класаў на гутарку-разважанне “Спынім СНІД разам!”. Дзеці падчас гутаркі, з выкарыстаннем электроннай прэзентацыі, уважліва слухалі і адказвалі на пытанні. Падлеткі яшчэ раз успомнілі аб праблеме СНІДу, мерах прафілактыкі. Напрыканцы прысутным была прапанавана віктарына, якая дапамагла выявіць, наколькі карыснай была інфармацыя, якая прагучала на мерапрыемстве. Жадаючыя змаглі пазнаёміцца ​​з тэматычнай выставай “СПИД: опасно не знать”. Таксама прысутныя атрымалі памяткі-буклеты па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий