28 сакавіка Харосіцкая сельская бібліятэка запрасіла на экскурсію па бібліятэцы “Хата, што кнігамі багата”. Рабяты даведаліся пра гісторыю Харосіцкай сельскай бібліятэкі, якая раней знаходзілася ў звычайным доме і называлася «изба-читальня», пра тое, што сённяшні выгляд бібліятэка набыла ў 1969 годзе, калі быў пабудаваны калгасны Палац культуры. Падчас экскурсіі дзецям прадэманстравалі самую старую кнігу 1956 года выдання і самую новую, якая толькі папоўніла фонд бібліятэкі. Ім было цікава паслухаць пра этнаграфічны куток, аформлены ў бібліятэцы, і экспанаты прадстаўленыя ў ім. Даспадобы прыйшлася і выстава «Всем, кто умным хочет стать и про всё на свете знать», на якой прадстаўлены кнігі па розных галінах ведаў.