ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” працягвае прымаць удзел у рэспубліканскай акцыі па зборы бібліятэк для дамоў-інтэрнатаў, адзяленняў кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў. 31 кастрычніка супрацоўнікі аддзела камплектавання і інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара наведалі Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, дзе былі перададзены 297 экз. кніг з абменнага фонду ў бібліятэку дома-інтэрната.
Бібліятэка прадставіла хобі-дайджэст “Атмасфера творчасці” з аглядам-прэзентацыяй выставы “Кніга сваімі рукамі”. Тэхнікі выканання, выкарыстаныя матэрыялы выклікалі інтарэс слухачоў. Прадстаўленыя часопісы па рукадзеллю таксама знайшлі сваіх чытачоў.