27 ліпеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы адбылася хвіліна бяспекі пад назвай “Будзь уважлівай на вадзе!”. У гэтым мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі дзяўчынкі, якія дапамагалі бібліятэкару ў правядзенні заняткаў.
Бібліятэкар пачалп распавядаць пра правілы паводзін на вадаёмах і падчас купання, але дзяўчынкі з энтузіязмам падхоплівалі тэму, працягваючы расказваць важную інфармацыю. Акцэнт быў зроблены не толькі на бяспеку ў вадаёмах, але і на правілы паводзін падчас навальніцы і пажару ў лесе.