/ 23 июня, 2022

22 чэрвеня у Валеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны ўрок “У імя жыцця на зямлі”. Бібліятэкар распавяла пра мастацкую літаратуру ваеннай тэматыкі і яе “удзел” у вайне, дакладней, у каванні перамогі. Больш чым 1000 пісьменнікаў і паэтаў прынялі ўдзел у баях за Радзіму. Не вярнулася з вайны 275 чалавек. У сваіх раманах, аповесцях, вершах, песнях яны паказвалі гераізм і мужнасць савецкіх людзей, іх любоў да роднай краіны.

Гаворка грунтавалася на літаратурных крыніцах, змешчаных на аднайменнай кніжнай выставе (“У імя жыцця на зямлі”). Дэманстраваліся кнігі К. Сіманава “Живые и мёртвые”, Ю. Іванова “Моим оружием был Т-34”, зборнік Ю. Кіслоўскага “От первого дня до последнего”, апавяданне М. Шолахава “Судьба человека” і інш.

Асноўнай мэтай урока было ўзбагачэнне духоўнага свету дзяцей праз зварот да гераічнага мінулага нашай краіны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий